РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чаканьне сьнегу
Сьнегам засыплецца лісьце,
                                                              што стала ўжо сьмецьцем,
І пасьвятлее на вуліцах і на душы,
І заскуголіць ад холаду ўвечары вецер,
Вецер,
              што пасьвіць па восеньскіх травах дажджы.
 
Выйду на сьнег і нібыта вярнуся дадому,
Нібы вярнуся ў жыцьцё, дзе чарноты няма,
Дзе аніхто не псуе адзіноты нікому,
Дзе як прыходзіць зіма, дык прыходзіць зіма.
Сьнегам засыплецца лісьце,
                                                              што стала ўжо сьмецьцем,
Сьнегам засыплецца наша з табою «бывай»,
Наша сустрэча засыплецца сьнегам у леце,
Сьнегам у леце засыплецца пекла і рай.
 
25.X.1996.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.