РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не глядзі на мяне, як чужога.
Я ня быў і ня стану чужым,
Бо адна ў нас з табою дарога
Праз агонь, праз ваду і праз дым,
У якім не пазнаць нас з табою,
Але я застаюся сабой,
Быццам крыж над забытай царквою,
Быццам неба над роднай зямлёй.
 
І ня стаць мне чужым аніколі,
Як ня стане зямля нам чужой,
На якой мы, шукаючы волі,
Не знаходзім сьцяжын між сабой...
 
10.IV.2003.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.