РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сонца хаваецца за небакраем,
Быццам бы Храм у крыві патанае.
Б’ецца, як хвалі, аб белы сьвет вецер
І ў навакол намываецца вечар.
 
Хата мая, быццам човен Харона,
Ценем плыве па самоце зялёнай
І ў цемнату, нібы ў вечнасьць, зьнікае –
Ноч нараджаецца, дзень памірае.
Я паміж імі, як сьмерці дыханьне,
Я паміж імі, нібы разьвітаньне...
 
13.VIII.1997.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.