РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Белая царква
У шэрым полі белая царква.
Там на крыжах трымаюцца нябёсы,
І на вачах людскіх сьвітаюць сьлёзы,
І да сьцяжын схіляецца трава.
 
Там цішыня навокал і спакой,
Там можна гаварыць і слухаць Бога.
Іду ў царкву, і на душы трывога
За гэты сьвет, дзе мы жывём з табой,
Дзе пройдзе час – і станем мы зямлёй
І нашы душы адлятуць да Бога...
 
Усьлед за мной даносіцца здалёк:
– Баішся Бога, ды ў яго ці верыш?..
Але ў царкву я адчыняю дзьверы –
І ўміг зьнікае прада мною змрок,
І Божае сьвятло дае мне зрок,
І гэты дзень, што быў нядаўна шэрым,
Я зноў люблю, і ў дабрыню я веру,
І Богу назаўжды сябе даверу,
І ад сьцяжын адхлынецца трава...
 
У шэрым полі белая царква...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.