РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Запалкі
запалкі гэта д’яблавы зубы
якія трымаюць агонь
запалкі ахвяруючы сабой
вызваляюць сьвятло
на кухні запалкі
заўсёды служаць гаспадыні
але да пары да часу
яны любяць ляжаць на сухім мейсцы
як гадзюкі на сонцы
яны прывабліваюць дзяцей
і спакушаюць
і я ідучы ў цемру
бяру з сабой запалкі
і гараць запалкі
асьвятляючы маю вандроўку
і тухнуць
напамінаючы мне
пра жыцьцё і сьмерць
пра жыцьцё і сьмерць
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.