РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Збан
збан на стале пан
які аглядае свой палетак
збан гліняная вежа
у якой каціная спакуса
кропляй млечнага шляху
збан захоўвае і захоўваецца
ён кволы як павуціна
але ён прайшоў ваду і агонь
і яму давяраюць
і стоячы на стале
ці на паліцы сярод посуду
пусты збан маркоціцца
як пустацьвет
і толькі напоўнены півам ці віном
збан весялее і весяліць
і каб было ў мяне золата
яно было б у збане
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.