РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рэшата
праз рэшата
мама прасейвае муку
і мука белая
як першы нечаканы сьнег
рэшата поўня
якая асьвятляе свой час
і вісячы на цьвіку
рэшата ўяўляе сябе каронай
але не залатой а простай
каронай якая і цяпер чакае
свайго каралевіча
і ўпала б рэшата зь цьвіка
і пакацілася б па палях
па лугах і лясах
як сонца па небе
але ня падае рэшата
пакуль мая мама
праз рэшата
прасейвае жніво
пакуль праз начное неба
як праз рэшата
прасейваюцца зоркі
якія падаючы на зямлю
асьвятляюць пакой
у якім вісіць рэшата
якое ўяўляе сябе каронай
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.