РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вір
і застаўся вір
калі цмоку які жыў у рацэ
адсеклі галаву
вір гэта ўваход у пекла
у якім віруе жвір
палохаючы і спакушаючы
і круціцца вір як верацяно
накручваючы на сябе
зялёныя ніткі водарасьцяў
і ружовыя ўзыходзячага сонца
вір гэта ружа
якую закаханы вадзяны
падарыў русалцы
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.