РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вампір
і не пральецца агонь з чэрапа поўні
і не народзіцца з каменя птушка
але пачнецца дзень з травы
у якой купаліся русалкі
і пагублялі бурштынавыя каралі
і будзе вецер цёплы
як дыханьне немаўляці
якое яшчэ ня ведае
на якім яно сьвеце
і ты паглядзіш на неба
і пральецца агонь з чэрапа поўні
і народзіцца птушка з каменя
і ты вернесься ў свой човен
каб пераплыць гэты дзень
у якім я цябе не баюся
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.