РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Стог
нібы замеценае сонца
у засьнежаным лузе стог
і віднеецца стог
нібы шапка велікана
які мінулай восеньню
палюючы на перапёлак
згубіў яе
стог гэта кокан
зь якога павінен нарадзіцца
самы вялікі ў сьвеце матыль
але пакуль што стог
як белы валун
сярод белага бязьмежжа
і садзяцца на стог птушкі
як на купіну
і жывуць у стозе мышы
як мурашкі ў мурашніку
і падпаліў бы я гэты стог
каб вяртаючыся дахаты
асьвяціць шлях такім жа як я сам
але стог гэта стод
які чакае сваіх паломнікаў
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.