РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пералескі. Бярозы вісяць над старыцамі.
Над ярамі, над парнай ракою імгла.
Чырвань вечара на самотных званіцах,
На каменьнях бялеючых мякка лягла.
Спачывае зямля пад гусьцеючым ценем,
Мірна нюхае горкі пах травяны,
Як аратай, што зьвесіў рукі з каленяў
І бяздумна сядзіць ў канцы баразны.
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.