Баляда Цёткі
|
15.07.1876 – 17.02.1916
|
Ратуючы людзей, сябе не ўратавала Ад тыфусу, нібы ад чорнага агню... Да хаты сьцежкі злая ноч пазамятала, І небакрай замецены, што нават дню Ніяк ня выкаціць з-за гаю сонца-кола, Каб растапіць хоць на паўдня журбу ў людзей, Што цешацца яшчэ надзеяй кволай, Што ачуняеш ты і стане жыць сьвятлей У родным краі, што даўно аб волі марыць І чуе скрыпкі беларускай вольны сьпеў, Дзе сьвеціцца лучынкай маладзік з-за хмары І вецер адзінокі сьнег страсае з дрэў Ля хаты, у якой ты сёньня паміраеш І нараджаесься... Як з кокана матыль ляціць, – Душой у неба беларускае ўзьлятаеш І крыжам застаесься ў Беларусі жыць...
30.IX.2008.
|
|