Баляда Янкі Купалы
|
7.07.1882 – 28.06.1942
|
...Сябе забыць ці быць забытым? Сябе забіць ці быць забітым І ў лесьвічны ляцець пралёт? Прыступкі чорныя, як лёд, Як лёс, які нас напаткаў... Купала падаў і ўставаў, І заставаўся, як наш сьвет, Як той адвечны наш партрэт, Які даўно не беражом, Не разумеючы – жывём Мы толькі зь ім, і родны дом Ня будзе зьнішчаны агнём, Ні часам, ні якой бядой, І сум размыецца вадой, Што зь неба весьняга пральецца, І ўжо ніхто не пасьмяецца Над намі і над нашым краем, Які ў нас быў, які мы маем І будзем мець, як меў Купала. Купала ёсьць, і нам нямала, Каб быць, тутэйшае любіць, Каб падаць і ўставаць, і жыць, І заставацца, як наш сьвет, Як той адвечны наш партрэт, Які, нібыта Божы Храм, Што зьвеку не належыць нам...
12.V.2002.
|
|