 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баляда Сымона Рак-Міхайлоўскага
|
14.04.1885 – 27.11.1938
|
...Жыцьцё – не каляровы сон, кроў – не вада, І гэта сёньня добра разумееш ты. Як пальцы ў кулаку, людская грамада, Калі адна ёсьць мэта ў цэлай грамады. А мэта – жыць у беларускай грамадзе На роднае зямлі, якую даў нам Бог. Тут зоры, як у небе, у рачной вадзе, Тут вечна студні і крыжы каля дарог. «Што заслужылі, тое атрымалі мы...» – Гаворыш, ты і чуюць Салаўкі твой крок, І сочыць за табою вартавы, як воўк, Каб ты ня ўцёк у белы акіян зімы. Ты не ўцячэш, ты вернесься ў радзімы край, Ужо там кулю для цябе рыхтуе кат. Радзіма – сонца вечнае і вечны рай, Калі глядзіш ты на Радзіму не з-за крат. Ты ў грамадзе. І голас зь неба чуеш ты: «Хто з вас гатоў агонь зімы стушыць крывёй?..» І першым выйшаў ты спакойна з грамады І, выйшаўшы, застаўся з грамадой.
18.VIII.2007.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|