РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзіва на Нерлі
Н. М. Молевай
Белая песьня ў лугох залацістых,
Кліч адзьвінеўшых стагодзьдзяў зямлі,
Кволая-кволая, чыстая-чыстая,
Быццам дзяўчына, царква на Нерлі1.
Кроў і забойствы ў агні і дыме,
Подласьць і жорсткасьць у лютым баю, –
Нават яны праходзілі міма,
Пашкадаваўшы нявіннасьць тваю.
Ўсім, хто навек адыходзіў к ценям,
Сьнілася ты на райскіх лугох
Зь яснай журбою па убіенным,
Зь ценем усьмешкі ў мокрых вачох.
Любы твой брат загінуў на ловах.
Вочы твае для нас зьбераглі
Літасьць, і сьлёзы, і цёплыя словы,
Што не заб’еш на грэшнай зямлі.
З дальніх стагоддзяў праз цёплыя губы
Чую прызыўны твой галасок:
«Братка мой мілы, братка мой любы,
Выйдзь да мяне на круты беражок».
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.