Згараюць дні пражытыя і ночы... Згараюць фарбы ў незямным агні... І неба ў хмарах, як у дыме плошча, Дзе пад асфальтам спрасаваны дні Забытыя, нязьдзейсненыя мроі, Дзе ўсё было, як росная трава, Дзе ў вечным сьне тутэйшыя гэроі Прыгожыя, як белая царква, Што чорнай стала, бо гараць дні й ночы, Дзе мы былі і дзе ня будзем мы, Дзе час і дым цякуць крывава з плошчы У неба, як праз пальцы, праз дамы, І ў вечнасьці губляюцца над намі, І застаюцца ў попеле карцін, Што чорнымі ўзьлятае матылямі Па-над агнём, што, як душа, адзін...
26.II.2008.
|
|