Дзень даўжэе, нібыта даўжэе жыцьцё, І ў бяроз у цябе за вакном на двары Праразаецца цёпла, нясьпешна лісьцё, Асьвятляючы двор, як скляпеньне, стары, У якім ты пражыў ненайгоршыя дні, У якіх ты любіў, ненавідзеў наш сьвет, Дзе згараем мы ўсе, як лісьцё на агні, І губляемся ў сьвеце, як дым у траве... Дзень даўжэе, як цень у Хрыста за сьпіной. Дзень расьце, і цябе працінае сьвятло, Што праз двор працякае сусьветнай ракой, Дзе зьяднана, што будзе і што ўжо было...
|
|