 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гром грыміць паціху за вакном, Цемра працінаецца агнём, Раніца далёка, як Парыж. Дождж змывае пыл з прыціхлых дрэў, З дрэў у неба д’ябал узьляцеў, Бачачы яго, ты ўся дрыжыш. Расчыніўшы ў цемрыва вакно, Мы гаворым пра французскае кіно, Да якога нашаму – скакаць. Ну а гром памалу ўсё грыміць. І каму ахвота спаць – той сьпіць. Праўда, можна так усё праспаць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|