 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
сярпу давяралі жніво яго шанавала жняя а цяпер ён у паветцы сярод заіржавелага жалязьзя пра яго ўсе забыліся і толькі малыя ўнукі гаспадара ня ведаючы што такое серп час ад часу бяруць яго але пачуўшы дзедаў голас пакладзіце серп на мейсца кідаюць серп у жалязьзё і ўцякаюць як ад зьмяі і ляжыць серп у паветцы як непатрэбнае шчасьце як успамін пра даўняе жніво як наша самота і ствараючы з павуты свой сьвет цікавяцца сярпом павукі бачачы ў ім маладзік які мог бы асьвяціць іх неба
8.II.1995.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|