 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
кладка над прорвай гэта костка ў горле цмока які даўно ўжо мёртвы але яшчэ ўсё роўна разяўляецца на сонца ў небе кладка гэта злучнік у сказе які запісаны на істужцы сьцяжыны і я каб перайсьці ручай шукаю кладку нібы скарб і кладзецца самаахвярная кладка пад мае ногі і я іду па кладцы як па сваім цені і прагінаецца кладка нібы нахіляецца да вады зачараваны вандроўнік каб спатоліць смагу патрэсканымі ад сьпёкі вуснамі
16.III.1995.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|