 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
у сенцах стаіць драбіна па якой мы лазім на гарышча і заходзяць валачобнікі і сьпяваюць падстаўляй драбінку лезь па сланінку і лезе маці на гарышча і нясе валачобнікам пачастунак і ўзлазіць кот на драбіну і дрэмле вартуючы лаз на гарышча і стаіць драбіна як сьвятая як пакараная але яна драбіна і яна заўсёды гатова дапамагчы узьняцца па-над зямлёй і апусьціцца на зямлю і я ўспамінаю дзяцінства калі хацелася знайсьці драбіну па якой можна ўзьлезьці на неба дзе жыве сам пан Бог і я майструю драбіну (пішу вершы) па якой лезу на сваё неба у якім я хачу быць Богам
10.IV.1995.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|