 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
яго паставілі і ён стаіць на яго зьвяртаюць увагу і яму здаецца што ён пуп зямлі але ён слуп якому збрыдлівыя сабакі даўно падмачылі рэпутацыю і аб які мясцовыя сьвіньні чэшуць свае брудныя бакі але слуп стаіць як і стаяў як д’яблавы посах каля варот у пекла і садзяцца на слуп вароны як на свой трон і вывешваюць на слупе павукі сваю павуту нібыта белыя сьцягі на вежы разбуранага замка і стаіць слуп сярод поля як аслупянелы велікан і маланка хоча спаліць і пярун хоча расшчапіць яго і абыходзяць яго і аб’язджаюць і ніхто ня памятае адкуль тут зьявіўся слуп а слуп стаіць бо яго паставілі і ў яго ніколі ня будзе каранёў
27.XI.1995.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|