Зноў белы лес, нібы сьцяна палаца, Стаіць на ўсходзе й раніцу пільнуе, А наша сонца ў снох тваіх начуе, І ты ня можаш рана прачынацца І каву піць, нібыта ноч да донца, Дзе чорнае, нібыта кава, сонца Тваіх забытых дзён, дзе ты адна Глядзела, як зь нябёс начных, з вакна І сьвечкамі сьвятліла падваконьне. Як гэта ўсё было даўно, а сёньня Зноў белы лес, нібы сьцяна палаца, Стаіць на ўсходзе й раніцу пільнуе, А наша сонца ў снох тваіх начуе, І дзень ня можа аніяк пачацца...
27.IV.2008.
|
|