У Храме маёй адзіноты Нябёсныя пчолы жывуць. На фрэсках няма пазалоты, А цені, як травы, растуць, Як дым прамінулых стагодзьдзяў, Як хмары над ціхай зямлёй, Зь якіх адзінокі дождж пройдзе І стане жывою вадой Для Храма маёй адзіноты, Якога ня бачыце вы. Мне зоркі – пчаліныя соты У цемры блакітнай травы, Куды я гляджу і вас бачу, Нібы залатую пчалу, Што золатам сонечным плача І моліцца толькі сьвятлу, Якога няма ў маім Храме...
25.VI.2007.
|
|