 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У атрутным тумане курганьне, Чорны прывід на чорным кані Скача гулка насустрач сьвітаньню, Скача ў сьмерці сьляпыя агні. Меч блішчыць, як маланка ліхая, Іскры сыплюцца з-пад капытоў, І трава абгарае сухая, А на травах – варожая кроў. Хіжы моліцца, лоб разьбівае: – Пашкадуй ты мяне, абміні... Чорны прывід каня не спыняе, Пралятае па ім на кані. Разьбягаюцца ў ноч свалачугі, Не знаходзяць ратунку ўначы. І зьвініць па-вар’яцку кальчуга, Кроў сьцякае па гострым мячы. І ў балоты хаваюцца гады, І асіны ад жаху дрыжаць. Толькі ў цемры мужыцкія хаты Не баяцца нічога і сьпяць. У атрутным тумане курганьне, Чорны прывід на чорным кані Скача гулка насустрач сьвітаньню, Скача ў сьмерці сьляпыя агні.
8.VI.1989.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|