РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пацалаваць вясной цябе,
калі сышлі ад нас сьнягі,
і адчуваць сябе чужой, –
не, не табе зусім –
сабе
і разьдзіраць сваю душу
радкамі словаў закаханых,
ды не ў цябе, –
у прыгажосьць
сустрэч, аголеных чаканьнем...
Пацалаваць вясной цябе,
калі сышлі ад нас сьнягі
і адчуваць сябе чужою,
вужакаю, якую ты
ад страху зблытаў
са зьмяёю...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.