РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
П’ю каву з украінскім мёдам,
сланечнікавым,
і цябе ўяўляю
трошкі сонным,
але болей – сонечным...
І раеньне думак,
зьнітаваных з тваімі,
кружляе,
на галінку Сусьветнага Дрэва.
Яны разам чапляюцца,
і вось-вось пабудуюць гняздо сабе
новае, лепшае...
Джаліць зноўку мяне
пчала беларускае рэўнасьці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.