 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Стамілася глядзець у вакно – падышла да суседняга. І за ім тое ж самае... Стамілася глядзець у неба – зірнула ў калюгу. І ёю плылі аблокі... Стамілася глядзець у люстэрка – паглядзела ў вочы каханага. Пакуль кахаю(ць) – прыгожая... Стамілася глядзець у сябе – няма куды падзецца... І зноўку гляджу ў вакно і вакно, у неба і ягонае адлюстраваньне, у люстэрка і нябёсы вачэй. Кінешся з вакна – душа адляціць у неба, зірнуўшы на разьвітаньне ў калюгу з аблокамі, люстэрка завесяць, зь нябёсаў вачэй закрапае дождж. А вакно застанецца шчасьлівым. Суседняе. І за ім тое ж самае...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|