РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мама просіць:
– Напішы верш
пра чорнага бусла,
які прылятаў у чацьвер
на Лысую Гару.
Ён чорны,
але грудка ў яго белая.
Ён прылятаў упершыню
альбо я ўпершыню
яго пабачыла...
Абураюся:
– Не пішу на замову!
А ўначы мне сьніцца,
як над Лысай Гарою
кружляе бусел,
чорны, зь белаю грудкаю.
Можа, ён кружляў упершыню,
а мо я першы раз
не забылася на сон,
у якім прашу:
– Мама, дабраславі
на верш
пра чорнага бусла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.