РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А Віцебск зараз
у тваіх вачох,
і ты лятаеш
у яго нябёсох.
Так проста тут
Шагала прыгадаць,
так лёгка мне
над Лунінцам лунаць,
не маляваць,
ня мроіць,
не ўміраць –
гучаць,
як Прыпяць,
у палескім слове.
І гэтым словам
вымавіць цябе,
і гэтым словам
вымаліць цябе,
і гэтым словам
вымаўчаць цябе
і лёсна,
                і балесна,
                                      і нябёсна...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.