РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты мяне ратаваў
ад шэршня,
я цябе ратавала
ад шэрасьці,
ад зашэрхласьці адзіноты,
я дарыла табе самоту,
даравала табе – са-мной-ты,
паэтычнаю і празаічнай,
трагэдыйнаю і камічнай,
ашалелаю і вясёлай,
шашаль труны тачыў
нам новыя...
Шэдэўральна
яны рассыпаліся,
як да шчасьця ў жыцьці
дакраналіся...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.