РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чакаю не цябе.
Але ты, убачыўшы,
бяжыш напрасткі, абдымаеш,
рады нечаканай сустрэчы:
– Ты такая рамантычная,
ты ня можаш не напісаць,
як я бег да цябе па сумётах.
Сьмяюся, што гэта будзе
хоку з глыбокімі сьлядамі.
Разьвітваемся,
разыходзімся ў розныя бакі.
Вяртаюся,
каб чакаць не цябе.
У чаканьні
пералічваю твае сьляды –
семнаццаць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.