РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі ў вакно глядзіць
Мядзьведзіца Малая,
мы каву п’ем, нягучна размаўляем
пра слынныя санэты ад Шэкспіра,
і пераклады строф Дубоўкам, Пастарнакам.
У іх шукаем зоркі мы і зьнічкі,
і паміж іх зьнікае кавы
шчасьлівы сёмы кубак.
Нарэшце я ў талерку выліваю гушчу,
па ёй пішу іголкаю яловай,
што засталася з навагодніх сьвятаў:
– Каханы мой,
цяпер вакно завесім,
бо сёньня там
цікаўная Малая...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.