 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Падаю ў бездань і падаю ў неба... Прымаю ў падарунак твайго сіняга насарога і адпускаю гуляць далей па снох Беларусі. А табе выпякаю тры пірагі: з чарамі – каб жыцьцё віравала, з мохам – каб не баяўся нябыту, з чаромхаю – каб сны былі, як дзеці, прыгожыя... Ты пакідаеш па кавалку ад кожнага пірага для сіняга насарога, і ён зьлізвае апошні з тваёй далоні разам зь лініяй лёсу. І я засталася б адна разам з чарамі, мохам, чаромхаю, ды сіні насарог сьцінае мой сон сваім рогатам...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|