РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Імя маё
ў сабе хавае,
што чужаніца я
і госьця.
Я з тых часоў,
дзе ўсе жывыя.
Я ў часе тым,
дзе шмат паўмёртвых.
Мне б дзесьці стаць
зусім сваёю,
камусьці стаць
зусім ня госьцяй...
Ды мне ня дадзена спакою,
а толькі шлях
шляхотна-крохкі
і зрэдку дзіўныя імгненьні,
як падалася
не чужою...
 

––––––––––––
Ксенія (грэч.) – іншаземка, чужаніца,
госьця.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.