РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З царквы выходжу
ў белую завею...
Сьняжынкі, як працяг
малітвы сьветлай,
а людзі ў чорным,
чорным,
чорным,
чорным,
як літары, што выпалі зь нябёсаў
і на зямлі ня могуць затрымацца,
ня могуць
у руку, што працягнула,
ня грошы,
а далонь сваю пакласьці.
І па/даюць з маёй рукі паперкі,
і нехта ловіць
іх яшчэ ў паветры...
Удзячны Богу,
вып’е ён гарэлкі,
руку працягне
з чаркай да кагосьці
і, можа, скажа тост:
«За разуменьне»...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.