РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На валасах маіх сьняжынка,
а ў Вільні дождж...
І ты блукаеш зь ім самотны,
гарэлку п’еш,
чытаеш вершы вузкім вулкам
і храму з хмар,
і прад вачыма сьлёзы Ганны –
нібыта лёс наш...
А ў валасах маіх сьняжынка
не растае,
я тут, у Менску,
пакуль бязь Вільні,
і без дажджу,
і безь цябе...
Ды хоць і зімна мне –
чамусьці верыцца,
што пойдзе дождж,
прыедзеш ты
і Вільня вернецца...
што з намі Бог...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.