РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мужчыны адыходзяць,
як Радзіма
ў гісторыю,
дзе Княства і Статуты.
Мужчыны адыходзяць,
а нябыту
няма для іх...
І я сябе гартую,
гартаю акравершы і санэты
і веру ў сны,
што разам мы сасьнілі.
Мужчыны адыходзяць,
як Радзіма,
бо ведаюць,
што рай яны
згубілі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.