РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
То клякочуць буслы,
то вароны над намі крычаць...
Мы прыходзім у сьвет
і сыходзім у сьвет...
І на тым, і на гэтым
як буслам – клекатаць нам,
і на тым, і на гэтым
нам крычаць – як варонам...
І ў зямное цішы,
і ў цішы незямное
мы сябе пракрычым,
сябе праклякочам.
Мы прыходзім у сьвет
і сыходзім у сьвет...
І на тым, і на гэтым –
не змаўкаючы
моўкнем...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.