 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
спатоленая навальнічным водарам дарам адчуваць цябе ў палёце свабоднае птушкі у рэдкім матыльку ня злоўленым табою у трапяткім і зьменлівым ценю самотнага дуба пад якім так любяць цалавацца закаханыя спатоленая навальнічным водарам оду складаю дару адчуваць цябе а пад дубам пад дубам цалуемся ня мы крык нямы навальніцы валам дзевятым я і ты даруем адно аднаму дарогі чужыя ды і родныя адно аднаму даруем
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|