РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
не гарманічная
безь імя
на глызе граніту
зь Мікашэвіцкага кар’еру
яшчэ не ўзарванай
ня выдранай часам
разам са мною
гранічна чужою
натоўпу і адзіноце
я гарнуся да мейсца
у якім нарадзілася
да Лысай Гары
у яснай прасторы якой
мой разьвеецца прах
да гранічнасьці просты
і тады ўжо ніяк
не парушу гармоніі
хіба папрашу
пасадзіць аронію
між елак і соснаў
для пеўчых
і чорных драздоў
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.