 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вёска любая мая ты! Часам сумна мне бывае, Ды тваiм праходжу полем - Сум умомант той зьнiкае. Стрэну там дзяцей вясковых - Хоць адзежка iх у латах, Столькi шчырасцi чысьцюткай Бачу ў мiлых вачанятах! - Як жывеш пане Стафане? Усьмiхаецца Сьцяпанка. Там - Алесь, а там Вiктося, Што зардзелася, там - Янка. Пасьвяць сьвiнак тут, авечак Гэты - з пужкаю гуляе, Тая ў'е вянок з валошак. Той скацiнку ў гурт зьбiрае. Там - Гануська-гаспадынька З Iзабэлкай каля пашы Шчыра бульбiны зьбiраюць, Што выкопвае Лукашык. Iх, сяброў маiх маленькiх, Бачыць рад я на палетках - Зьмiтрака, Марцiнка, Юрку Дамiцэлю i Пракседку. Iх усiх вiтаю шчыра, Грушку iм даю цi яблык. Хто раней паглядваў скоса На мяне, цяпер - мой сябра. Хай жа вас сам Бог гадуе, Вам дае здароўе, шчасьце, Ад людзей пашану, ўвагу, Зьберагае ад напасьцi. Падрастай, народ маленькi, Гаспадынькi, аратаi. Адарыць мне вас няма чым - Шчырым сэрцам адараю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|