 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Глянь у поле - там дзяўчынка з бараной танцуе. Як у такт яна ступае, як канём кіруе! Што ў яе за павароты! Што за гнуткасць стану! На красу такую толькі б любавацца пану! На мяне ёй сорам глянуць. Памажы ёй, Божа! Ды і так у шчырай працы Бог ёй дапаможа. На мяжу жаўрук спусціўся - хоць на паўхвілінкі Не здалёк, а зблізку танец паглядзець дзяўчынкі. Шкода толькі: знекуль вецер наляцеў халодны, Ды і конь яе нядужы - доўга быў галодны. Божа! Дай хоць добрых коней аратаям нашым. Каб жылі яны, як людзі. Плёну полю, пашам. Мілы танец, што чаруе вока ў час натхнёны, Ды мілейшы той, што ўсім нам хлеб дае штодзённы. Пасля танца, што між сценаў, - толькі пыл курыцца, Па Франусіным жа танцы - збажына кусціцца.
1842
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|