 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сын радзіўся у танюткай Гожай пані, станам гнуткай. Ды марнее хлопчык - Божа! Бо сынка карміць не можа. - Хай карміць маё дзіцятка Прыйдзе з хат якая матка. За паслугу матку тую Накармлю і апрану я. На той кліч прыйшла да ганка Маладзенькая сялянка: Свой сынок з ражка піць будзе, Панскі ж - ссаць яе тут грудзі. Малако свой - п'е любое, Панскі ж сын - яе, грудное. Свой - дзень плача без матулі, А яна - пяе тут «люлі». Мамка родная штоночы Спіць у ложку колькі хоча, А пазычаная матка Ноч люляе дзіцянятка. Так цябе, панок, слабога Да жыцця ўзняла, малога. Каб не тая мамка з вёскі, Ты б і свет не бачыў боскі. Акрыяў, падрос. Каб сілы Набіраў хутчэй ты ў жылы, Для цябе пшанічку жала «Мамка», булкі выпякала... Пэўна, ты ўжо знаеш, блазан, Што жыццём ёй абавязан. Ці пра гэта ўсё забудзеш, Калі важным панам будзеш? О каб помнілі мы, зналі, Чые рукі нас люлялі, Бліжнім мо спрыяць бы ўмелі, Сэрцам бы не ачарсцвелі! Мо братоў з гнілых хацінак Не ганялі б, як скаціну. Плён іх працы б шанавалі, Каласка б не растапталі. Іх да сэрца б прытулілі Ды навукам навучылі. Помні: многія з тых хатак Нам другіх давалі матак.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|