РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда белай вежы
Зь зямлі паўстае і ўрастае ў зямлю,
Нібыта ў душу маю, слова «люблю».
Люблю летні вечар над вежай, як дым
Над комінам хаты, дзе я век чужым
Ня буду, як дрэвы прад вежай чужымі
Ніколі ня будуць, ня згубяцца ў дыме
Пажару, бо вежа стаіць на зямлі,
Як стражнік, як помнік людзям, што жылі
І ў гэту зямлю адышлі, як сьвятло,
Якое ня зьнікла, зь зямлі прарасло,
Як Белая вежа, як сонца над ёю,
Як слова «люблю» над душою маёю,
Каб мы не згубіліся ў пыле дарог,
Каб зналі, што ёсьць Беларусь і ёсьць Бог,
Як гэтая Белая вежа, як мы,
Як сэрцаў цяплынь у завейнасьць зімы,
Як крык журавоў, што ня хочуць ляцець
Ад нас на чужыну, як восені медзь
Ня хоча зьнікаць у дарожнай гразі,
Дзе мы ўсе халопы, дзе мы ўсе князі,
І нашая кроў – не вада, не віно,
І неба над намі, бы ў вечнасьць вакно,
І Белая вежа, як Ноеў каўчэг,
Плыве праз дажджы,
                                                праз стагодзьдзі,
                                                                                      празь сьнег...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.