РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Тараса Шаўчэнкі
З балотаў пецярбургскіх на Ўкраіну
Ён па тракце беларускім едзе зноў,
Думае пра рідну вольную Айчыну
І глядзіць, як на анёлаў, на буслоў,
Што крыляюць сьветла па-над шэрым полем,
На якім, як цені, гнуцца мужыкі,
Што таксама, пэўна, марачы пра волю,
Да пары да часу тояць кулакі.
І ляціць з-­пад колаў пыл аж пад аблокі –
Хочацца дадому так, як хочаш жыць.
У кустох ня дрэмлюць, як віжы, сарокі,
І не пасьпяваюць бегчы ўсьлед крыжы,
Пад якімі воля, пад якімі доля,
Пад якімі родны й беларускі край,
За якія сэрца, як стралою, болем
Навылёт працята, хоць ты памірай.
І ня знае хлопец, што па тракце гэтым
Будзе пад канвоем ехаць ён назад –
Не патрэбны сёньня вершы і паэты,
А патрэбна многа зброі і салдат...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.