РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда паэта
Нібыта воўк, паэт крыві нап’ецца
З параненага сонца, як з анёла,
І верш зь яго дастане, быццам сэрца,
Але цямней ня зробіцца наўкола.
І, можа, ані зьменіцца нічога
Пад чорным небам, дзе памерла сонца,
Дзе ў змрок, нібы ў траву, сышла дарога,
Якая міг назад была бясконцай,
І, быццам цень, паэт зьліваўся з ёю,
Ня думаў, што крыві, як воўк, нап’ецца
З параненага сонца, што крывёю
На лес высокі, як алтар, ільецца.
Паэт нібыта воўк, ён не баіцца
Ні сьмерці, ні жыцьця, зусім нічога.
Ён можа і ў ваўка ператварыцца,
Але ніколі ён ня стане Богам,
Бо ён, як воўк, крыві жывой нап’ецца
З параненага сонца, як з анёла,
І верш зь яго дастане, быццам сэрца...
Але сьвятлей ці зробіцца наўкола?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.