РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда сьмерці паэта
Нібыта ў кабуры драўлянай пісталет,
Ляжаў у чорна­вогненнай труне паэт,
І сьветлы Цень над ім стаяў, і плакаў Цень,
І ля труны прайшлі самотна ноч і дзень,
І мы прайшлі, нібы ягонае жыцьцё,
І вецер быў нібыта воўчае выцьцё,
І анікога болей побач не было...
 
Труну засыпалі зямлёй, нібы сьвятло
Хацелі закапаць, на ўсё паставіць крыж,
Нібы ў расьпятага Ісуса кінуць глыж
Хацелі, ды зьляцелі вершы з­-пад нябёс,
Нібы анёлы сьветлыя ягоных сьлёз,
Зьляцелі вершы, ненапісаныя ім...
 
І дзень прайшоў, і ноч прайшла, як дым,
І стала сьветла нам, нібыта ў белы Храм
Мы ўсе зайшлі і Бог быў там...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.