 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Апошні князь у замку белым Жыцьцё паціху дажываў. Яго багацьце ўсё струхнела, І ў куфрах вырасла трава. Заіржавелі меч і латы, І ўкралі цыганы каня. І прывіды жылі ў палатах – Князёва зьмерлая радня. І ён сядзеў каля каміна, Агню памерці не даваў. І пра халопскую дзяўчыну Начамі вершыкі пісаў. Яе на кірмашы заўважыў. Ды толькі князю не раўня Халопка, што ля печы ў сажы, На вуліцы ў гразі – штодня. Гарбату піў, гуляў у карты І марыў зьехаць за мяжу, Але ўздыхаў, казаў: «Ня варта... Пара ўжо ратаваць душу...» І Біблію чытаў памалу, Глядзеў, што ў пекла, у камін. І ціха сьвечка дагарала У цішы будучых руін.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|