РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда вампіра
Вы п’еце кроў, раней пілі віно,
Начамі залятаеце ў вакно
Пакоя, дзе юнак прыгожы сьпіць
І вас, князёўна маладая, сьніць.
І вы, над ім схіліўшыся ўначы,
Ня можаце ў сабе перамагчы
Князёўну беларускае зямлі.
Вы слаўнаю князёўнаю былі!
Юнак прачнецца і палюбіць вас,
І спыніцца, нібы гадзіньнік, час,
Але на міг – пакуль не закрычыць
Юнак, які, нібы забіты, сьпіць.
І пройдзе ноч, і вы ў скляпеньне зноў
Схаваеце няшчасную любоў
Да юнака, да беднае зямлі,
Дзе слаўнаю князёўнаю былі...
І прыйдзе князь прыгожы, як сакол,
З сабою прынясе з асіны кол
І вам у сэрца востры кол заб’е,
І, кол забіўшы, ён заб’е сябе...
Ды дзе той князь? Яго няма даўно.
Вы п’еце кроў, раней пілі віно,
Начамі залятаеце ў вакно
Да юнака, які ня знае вас.
І спыніцца, нібы гадзіньнік, час,
Калі прачнецца і пабачыць ён
Вампіра, што яго вартуе сон...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.